Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце інфармацыю, ці ўключаецца праца за мяжой у стаж пры налічэнні пенсіі ў Беларусі.
У міністэрстве растлумачылі, што грамадзяне, якія працуюць за мяжой на замежную кампанію, для атрымання будучай пенсіі могуць ужо зараз самастойна выплачваць унёскі на пенсійнае страхаванне ў бюджэт ФСАН.
Для гэтага эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29 % заробку.
Беларускае Радыё Рацыя