BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачалося галасаванне за тытул найлепшай Падляшскай маркі

Пачалося галасаванне за тытул найлепшай Падляшскай маркі. Цягам тыдня кожны жадаючы можа абраць бізнес, падзею або праект, якія палічыў найбольш важнымі і карыснымі для развіцця рэгіёну.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў маршалак Падляшскага ваяводства – Артур Касіцкі:

– З сённяшняга дня пачынаем галасаванне. Сем дзён можна будзе галасаваць на тыя намінацыі, якія паказала капітула. Мы, як урад Падляшскага ваяводства, будзем яшчэ выбіраць амбсадара Падляшскага ваяводства, амбсадара падляшскай гаспадаркі. Ну і відавочна адно з асноўных галасаванняў – «Падляшская марка спажыўца». І тут цікава, як адбудзецца галасаванне датычна кандыдатуры, якая атрымае найвялікшую падтрымку карыстальнікаў інтэрнэту.

Пераможцаў вызначаць у дзесяці катэгорыях, сярод якіх: прадукты харчавання, культура, грамадства, бізнес ды іншыя. Назвы лепшых брэндаў Падляшша агучаць падчас сустрэчы 24 траўня на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі.

Беларускае Радыё Рацыя