З 1 траўня для пенсіянераў увядуць прывычную 50-працэнтную скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Ільгота будзе дзейнічаць да канца кастрычніка – на час сезонных сельскагаспадарчых работ.
Таксама з 1 траўня ў Беларусі павысяць кошт праезду ў гарадскіх і рэгіянальных цягніках, а таксама на перавозку багажу.