Дзярждэпартамент ЗША ўвёў санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў. Мера ўведзеная за дапамогу Пакістану ў стварэнні балістычных ракет вялікай далёкасці.
Выявілася, што менскі завод пастаўляе спецыяльныя аўтамабільныя шасі для пакістанскай праграмы па стварэнні балістычных ракет вялікай далёкасці. Гэтыя шасі, паводле Дзярждэпартаменту, Комплекс нацыянальнай абароны Пакістану выкарыстоўвае ў складзе пускавога абсталявання.
Беларускае Радыё Рацыя