У траўні 2022 года Марыну Кісялевіч асудзілі да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Яе судзілі па «даносу неабыякавага» па допісах «УКантакце» па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Тэрмін жанчына адбывала ў берасцейскай ПУАТ-1.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка 2024 прайшло судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітзняволенай. У выніку Марыне замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на 10 месяцаў.
Крыніца: “Вясна”