BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Тарасавец і Уладзімір Макарэвіч сустрэнуць Дні народзінаў за кратамі

19 і 22 красавіка – у такія бліжэйшыя даты за кратамі сустрэнуць свой Дзень народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны. А менавіта ў гэтыя дні нарадзіліся Андрэй Тарасавец і Уладзімір Макарэвіч адпаведна.

Андрэй Тарасавец. Здымак: „Вясна“

Палітвязень Андрэй Тарасавец будзе сустракаць свой Дзень нараджэння за кратамі 19 красавіка. Яму была прад’яўленая ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Хлопец зʼяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Берасці, якая была распачатая пасля акцый пратэста ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. Прысуджана 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць лісты ці паштоўкі можна ў папраўчую калонію №15.

У сваю чаргу палітвязень Уладзімір Макарэвіч мае Дзень нараджэння 22 красавіка. Абвінавачванні прадʼяўленыя згодна арт. 342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Фігурант так званай крымінальнай справы «карагодаў» у Берасці. Вынік суда – 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Ліставаць можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя