BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Беларусы ХХІ стагоддзя“: Уладзімір Паўлючук

Працэсы еўраінтэграцыі ў Беларусі ў будучыні застаюцца ў дыскусіі рознымі групамі беларусаў. Адно ясна, што стаўленне да Еўразвязу ўсцяж пераглядаецца.

фота Kurier Poranny

Усё гэта ў гутарцы, якую правёў Юрка Ляшчынскі амаль 17 гадоў таму з прафесарам сацыёлагам Уладзімірам Паўлючуком стасоўна Беларускага нацыянальнага і дзяржаўнага поступу. Чаму стратэгічныя інтарэсы ў беларусаў, часта процілеглыя, застаюцца адметнымі ад расейскіх, нягледзячы на каланіяльную палітыку дзесяцігоддзяў. Нашаму слухачу прапануецца самастойна ацаніць прарочасць меркаванняў навукоўца Паўлючука.

Гэта была частка перадачы „Беларусы ХХІ стагоддзя“, Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20:30 паводле польскага часу, а 21:30 хвілінаў паводле беларускага. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ стагоддзя», можна паслухаць з панядзелка па чацвер, у названым часе, на хвалях Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя