Суд Браслаўскага раёна асудзіў старшыню браслаўскага Таварыства выратавання на вадзе Аляксея Бузо на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў з-за падпісак у «Аднакласніках», піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» са спасылкай з спасылкай на рашэнне суда.
Старшыню Таварыства выратавання на вадзе Аляксея Бузо асудзілі 28 сакавіка. Яго затрымалі 25 сакавіка за падпіску на гурты STOP LUKA і тэлеканал “Белсат”. Апроч арышту суд пастанавіў канфіскаваць у Бузо тэлефон.
Аляксей Бузо калісьці ўзначальваў ратавальны пост у аграгарадку Плюсы. У 2013 годзе яго прызначылі найлепшым начальнікам ратавальнага паста ў раёне, у ён атрымаў ганаровую грамату райвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя