BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская асацыяцыя журналістаў аднавіла свой сайт

Новы дызайн сайту даступны па ранейшым адрасе: baj.media, куды арганізацыя была вымушаная пераехаць, калі ўлады іх пазбавілі адрасу ў беларускай даменнай зоне.

Дызайн больш зручны, інфарматыўны і сучасны, паведамляе БАЖ. А ранейшая версія сайту беларускай асацыяцыі працавала 10 гадоў, прыгадвае намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі:

-Рэбрэндынг нашага сайту, тэхналогіі ідуць наперад і таму, дзякуючы нашым партнёрам, нашым калегам, дарэчы, агромністая падзяка “Рэпарцёрам без межаў”, яны нас падтрымалі ў гэтым. І запушчаны новы дызайн і новы выгляд нашага БАЖаўскага сайта. Мы спадзяемся, што ён будзе больш зручны, больш прыемны. І нешта новае заўсёды прыемна. Пастараліся ў навігацыі захваць прывычную структуру, але дадаць новых фарбаў. Таму заходзьце і ацэніце.    

Беларуская асацыяцыя журналістаў — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі, з 1995 года абараняе правы прафесійнай супольнасці. Арганізацыя зараз дзейнічае за мяжой, бо ў 2021 годзе ўлады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі вырашылі яе ліквідаваць у Беларусі і абвесціць экстрэмісцкім фармаваннем.

Больш на гэту тэму сёння ў праекце «Месца для прэсы» а 19.10 паводле беларускага часу, 17.10 паводле польскага.

Беларускае Радыё Рацыя