BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусу пагражае 5 гадоў турмы за жаданне далучыцца да ўкраінскай арміі

38-гадоваму ўраджэнцу Марʼінай Горкі, які хацеў уступіць ва Узброеныя сілы Украіны, пагражае 5 гадоў зняволення. Пра затрыманне мужчыны паведаміла БелТА з спасылкай на Следчы камітэт

«Летась у сакавіку падазраваны спрабаваў незаконна перасекчы дзяржмяжу і патрапіць на тэрыторыю Украіны, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак ад сваёй ідэі ён не адмовіўся, і працягваў прадумваць іншыя спосабы ўступлення ў шэрагі УСУ», — гаворыцца ў паведамленні сілавога ведамства.

У СК заявілі, што пазней мужчына звярнуўся ў пасольства Украіны з просьбай прыняць яго на службу добраахвотнікам, але яму адмовілі. Пазней затрыманы нібыта напісаў у «спецыялізаваны чат-бот у Telegram», дзе яму абяцалі дапамагчы з выездам і атрыманнем украінскага грамадзянства за «дывэрсію» ў Беларусі. Па інфармацыі СК паколькі «ўвасабленне задуманага адкладалася, фігурант вырашыў дзейнічаць праз Польшчу». У выніку яго затрымалі беларускія сілавікі.