BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Бельгіі падтрымліваюць сем’і палітвязняў

Напісанне лістоў да палітвязняў і падтрымка іх сем’яў, сустрэчы беларусаў раз на месяц па суботах, візіты да еўрапейскіх чыноўнікаў і ўзняцце беларускіх пытанняў.

Усё гэта пра бягучую дзейнасць беларускай дыяспары ў Бельгіі, – падрабязней распавяла беларуска Марына Леваценка:

-Для беларускай дыяспары актуальна, канешне, зараз – гэта каб мы былі разам, каб мы не згубіліся пасля 2020 года. Бо мы тады знайшліся. І зараз вельмі важна падтрымліваць гэтую нашу сувязь паміж сабой. І таму ў нас створана такая традыцыя, сустракацца дыяспарай незалежна ад мерапрыемстваў кожную першую суботу кожнага месяца. Гэта ўжо вялікае дасягненне.

Марына Леваценка дадала, што нароўні з культурніцкімі мерапрыемствамі ў Бельгіі ладзяцца сустрэчы палітычнага характару. Але часцей яны прысвечаныя канкрэтным гістарычным датам. Па стане на 26 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1397 чалавек.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя