Беларусы сабралі амаль 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў свеце Zolgensma для яшчэ адной дзяўчынкі са спінальнай мышачнай атрафіяй (СМА) — 3-гадовай Веранікі Хылкоўскай з Гародні.
Актыўны збор для Веранікі Хылкоўскай ішоў апошнія два месяцы (дагэтуль сума рухалася павольна і сягала каля 300 тысяч даляраў). Каб сабраць грошы, ладзілі кірмашы, розыгрышы, дабрачынныя продажы тавараў і паслуг. Збор закрылі 22 сакавіка. Збор быў тэрміновы, бо Zolgensma можна ўвесці, пакуль дзіця не набрала 13,5 кілаграмаў вагі, а ў Веранікі заставалася да гэтай вагі менш за 1 кг.
У лютым 2024 года грошы на Zolgensma сабралі для 4-гадовай Лізы Церабавец з Мазыра — іх збіралі 2 гады.
Беларускае Радыё Рацыя