Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага.
У панядзелак украінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядоўца канала «ВalaganOFF», абвясціў збор на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Неабходную суму ў 45 тысяч даляраў сабралі за суткі. Агулам было сабрана больш за 684 тысячы грыўняў і больш за 30 тысяч даляраў.
«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Дзякуй за ваша адзінства. Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», — падзякаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.
Беларускае Радыё Рацыя