ІЧУ Берасця перапоўнены праз затрыманне ў Берасці і Маларыце сама меней 40 чалавек, піша @belsat са спасылкай на свае крыніцы.
Знікла сувязь з юрыстам Уладзімірам Малеем, верагодна ён таксама затрыманы. Шмат хто з затрыманых арыштаваны на 15 сутак за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы. У ліку арыштаваных таксама дальнабойнікі і тыя, хто нядаўна вярнуўся з-за мяжы — за што затрымалі іх, пакуль невядома. Праваабаронцы не паведамлялі пра масавыя затрыманні 7 сакавіка.