Анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, збор сродкаў на дапамогу Украіне ды беларускім ваярам, святкаванне Дня Волі, супраца з дыяспарай з ЗША.
Так выглядае дзейнасць беларусаў у Канадзе, – распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары Міхаіл Палітыка:
-Мы сочым за навінамі, праводзім традыцыйныя мерапрыемствы, накшталт Дня Волі. Таксама ў нас была сустрэча анлайн з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага. Вось такія значныя падзеі, якія адбыліся.
Беларус Міхаіл Палітыка дадаў, што беларусы Канады цяпер сустракаюцца ня часта. Большасць нагодаў для сустрэч – гэта гістарычныя падзеі ці культурніцкія мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя