Дачку палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва выпусцілі з магілёўскага ІЧУ.
Нагадаем, пра затрыманне Кацярыны Кастусёвай праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі ўчора.
На “пакаяльным відэа” жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе “аказвала садзейнічанне “Вясне”, а таксама што яна нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана “Перамога”.
Крыніца: t.me/MAYDAYMog