BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Электрамеханіка з Гародні асудзілі за падраныя на “выбарах” бюлетэні

Пад суд трапіў гарадзенец Аляксандр Хлябіч за тое, што на галасаванні 25 лютага дэманстрацыйна падраў выдадзеныя яму тры бюлетэні, піша Hrodna.life.

Мужчына зрабіў гэта на ўчастку для галасавання ў адной са школ Гародні пры чальцах камісіі, назіральніках, валанцёрах і выбаршчыках. Яго справу разглядалі 8 красавіка ў судзе Ленінскага раёна. Суд палічыў, што Хлябіч парушыў Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта яго аштрафавалі на 600 рублёў (15 базавых велічынь).

25 лютага ў Беларусі прайшлі мясцовыя і парламенцкія “выбары”.