BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенец выказаўся пра Лукашэнку пры міліцыянтах

Гарадзенец выказаўся пра Лукашэнку пры міліцыянтах: яго асудзілі на год калоніі.

27 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні асудзілі мясцовага жыхара Юрыя Ваўчкевіча. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі на год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Яго прызналі вінаватым у тым, што нібыта з мэтай «прычынення шкоды аўтарытэту» Лукашэнкі ён выказаўся нецэнзурна ў яго бок у прысутнасці чатырох міліцыянтаў. Выказванне Ваўчкевіча запісалі рэгістратары.

Чатыры міліцыянты групы затрымання прыехалі ў інтэрнат, пасля таго як жонка мужчыны, з якой ён незадоўга да гэтага выпіваў, выклікала хуткую дапамогу і паведаміла пра нібыта нажавое раненне.

Крыніца: “Вясна”