BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як дапамагаюць палітвязням?

Псіхалагічная падтрымка ды падтрымка грашыма, дапамога ў адаптацыі і сацыялізацыі, аказанне медыцынскай дапамогі. Усё гэта пра фарматы працы, якія вядуцца ў адносінах да палітвязняў, якія вымушаныя цяпер з’язджаць з Беларусі.

Распавядае прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissident.by Марына Касінерава:

Можна падзяліць на розную дапамогу.  Калі людзі з’язджаюць у бліжэйшыя краіны, гэта Польшча, Літва, напэўна, там большасць беларусаў, але ёсць і ў іншых краінах, вядома. І тыя, хто збег ад палітычнага пераследу, яны звычайна легалізуюцца праз атрыманне статусу міжнароднай аховы як статусу ўцекача. У гэтым таксама прадугледжаная дапамога ад пэўных дзяржаваў людзям. Гэта ў тым ліку нейкая грашовая падтрымка.

Марына Касінерава дадала, што таксама аказваецца дапамога для тых палітвязняў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Аднак на гэты конт у валанцёраў нашмат менш магчымасцяў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя