BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Улады спрабуюць раз’яднаць беларусаў

У Беларусі Следчым камітэтам заведзена крымінальная справу супраць Народных Амбасадаў і супраць «Беларусаў Замежжа». Ідуць ператрусы ў родных тых людзей, якія маюць дачыненне да гэтых ініцыятываў.

Каментуе гэтую справу Народная Амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:

– Усе прадстаўнікі народных амбасадаў «Белорусы зарубежья» папалі пад гэтую новую крымінальную справу, якую сёння завялі. Сказалі, што мы прыніжаем значэнне дыпламатаў. Думаю, што мы ўсё робім правільна, раз на нас так рэагуюць дзеячы дыктатарскай улады.

Па словах Юліі ўсе яе сацсеткі ужо даўно прызнаныя экстрэмісцкімі:

– У мяне ўсе сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі. Якая перспектыва? Я думаю, што гэта робіцца для таго, каб нас разʼяднаць яшчэ больш. Таму што калі мяне прызналі экстрэмісткай, то людзі якія былі падпісаныя на мяне па 10-12 год павінны бялі адпісацца нават калі мы сябруем ужо шмат часу.

Заснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак лічыць, што пакуль вядома пра адзінкавыя выпадкі ператрусаў па гэтай справе. Следчы камітэт Беларусі сцвярджае, што яны маюць інфармацыю больш як пра 100 прадстаўнікоў «радыкальных дыяспараў».

Беларускае Радыё Рацыя