Праваабаронцам стала вядома, што на наступным тыдні ў Берасці пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).
Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі».
У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расеі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядомая, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Людзей пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу.