BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камітэт абароны журналістаў заклікаў да неадкладнага вызвалення Андрэя Толчына

21 сакавіка суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прысудзіў беларускаму відэааператару 2,5 года пазбаўлення волі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і паклёп на Лукашэнку, піша @bajmedia.

— 2,5 года пазбаўлення волі, прысуджанае журналісту Андрэю Толчыну па неабгрунтаваным абвінавачанні, з’яўляецца яшчэ адной дэманстрацыяй помслівасці беларускіх уладаў у адносінах да цяперашніх і былых прадстаўнікоў прэсы, такіх як Толчын, за іх незалежнае асвятленне масавых пратэстаў у краіне ў 2020 годзе, — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

вясна