BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кібер-партызаны” ўзламалі сайт ДОСААФ і павіншавалі Полк Каліноўскага

“Кібер-партызаны” ўзламалі сайт ДОСААФ — Добраахвотнага таварыства садзейнічання войску, авіяцыі і флоту. Яны размясцілі там віншаванне для ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага, якому споўнілася два гады.

Сайт beldosaaf.by ужо недасяжны — але да гэтага была рэдкая магчымасць паглядзець на вынікі ўзлому не на скрыншотах, а ў рэжыме анлайн.

“Упэўненыя, што полк стане асновай арміі свабоднай Беларусі — такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне. Вельмі ганарымся сапраўднымі героямі Беларусі! Разам змагаемся і далей. Пакуль жывуць такія беларусы, Жыве і Беларусь!”, — было напісана на сайце “Кібер-партызанамі”.