BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнкаўцы паказалі «пакаяльнае» відэа з Шарэндай-Панасюк

Па беларускім дзяржаўным тэлебачанні 22 сакавіка было прадэманстравана так званае «пакаяльнае» відэа з вядомай палітычнай і грамадскай дзяячкай, палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.

Можна толькі ўявіць, праз якія пакуты прыйшлося прайсці гэтай мужнай і прынцыповай жанчыне, калі яны наважылася на такое публічнае катаванне. Але гэта для таго, каб выратаваць сваё жыццё, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:

– Я не веру, што Паліну памілуюць. Літаральна за дзень да гэтага з калоніі прыйшоў ліст, афіцыйная адпіска. Мы звярталіся па стане здароўя Паліны, і ў гэтай афіцыйнай адпісцы сцвярджалася, што Паліна 3 разы змяшчалася ў штрафны ізалятар за 2 месяцы. 3 разы гэта значыць, што колькасць правапарушэнняў так званага парадку калоніі хапала, каб завесці на яе новы артыкул – 411.

Паводле Андрэя Шарэнды, гэтым відэа дыктатарская ўлада пацешыла сябе якраз у дзень народзінаў Паліны, якой споўнілася 49 гадоў. Трэба аддаць належнае Паліне, што яна нікому не нашкодзіла. Асуджаць яе таксама нельга, яна ратавала сваё жыццё, не дачакаўшыся дапамогі звонку.

Беларускае Радыё Рацыя