BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Можа ім не падабаецца, што мы пішам па-беларуску?”

Усяго адзін ліст у студзені і ніводнага ў лютым не атрымалі родныя ад палітвязня Уладзіміра Гундара з крытай Магілёўскай турмы №4.

Лісты, якія піша адзін і другі бок на беларускай мове, рэдка даходзяць да адрасатаў.  І ў тых лістах пісаць трэба вельмі скупа,  каб дайшлі, кажуць родныя палітвязня:

-Вельмі гэтым засмучоны, што за студзень няма мне нічога. Ад мяне ён атрымаў два апошніх лісты студзеньскіх. Я нічога не пішу, што не дазволена. Вядома, што ў Наваполацкай калоніі забаранілі ўсе беларускамоўныя кнігі ў бібліятэцы. То можа ім не падабаецца, што па-беларуску мы пішам?

Нагадаем, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнасць нагі) палітзняволены Уладзімір Гундар, пакараны 20 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Самыя цяжкія з якіх — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй і замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Беларускае Радыё Рацыя