BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мужчыну, якога затрымалі па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Мінгарсудзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу будзе разглядаць Алены Шылько.

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі.

Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

Крыніца: “Вясна”