BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На працягу сакавіка ў Беларусі будуць ладзіцца вучэбныя эвакуацыі грамадзян

На працягу сакавіка ў краіне будуць ладзіцца вучэбныя эвакуацыі грамадзян з гандлёвых кропак, устаноў адукацыі, інтэрнатаў, з буйных прадпрыемстваў. Гэта адна з асноўных задач акцыі ратавальнікаў, якую яны прысвяцілі Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Па словах былога ратавальніка, грамадзяне павінны разумець, што эвакуацыя – гэта не хаатычнае пакіданне месца надзвычайнага здарэння:

– Калі раптам пачулі гук сігналізацыі, гэта ў нас сістэма абвесткі пры пажары, то, канешне, неабходна эвакуявацца. Буйныя гандлёвыя цэнтры ды іншыя аб’екты сацыяльна значныя, зараз такімі сістэмамі забяспечваюцца. Для таго, каб гэта зрабіць эфектыўна, заходзячы, можна, канешне, паглядзець, дзе вы знаходзіцеся.  На кожным аб’екце, у кожнай краме вісяць планы эвакуацыі, на якіх паказаныя бліжэйшыя ўваходы і выхады.

Акрамя вучэбных эвакуацый, на працягу сакавіка ратавальнікі будуць праводзіць і інфармацыйныя сустрэчы з грамадзянамі, каб распавесці пра надзвычайныя сітуацыі ў краіне і як іх эфектыўна перадухіліць ці выратавацца без шкоды для здароўя.

Беларускае Радыё Рацыя