BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч. У складзе УСУ ён служыў штурмавіком спецпадраздзялення.

«Аляксандр не быў абавязаны ваяваць за Украіну, неаднаразова паранены і кантужаны — мог з чыстым сумленнем дэмабілізавацца. Але Сашка не мог пакінуць сваё падраздзяленне і пабрацімаў. Разумеючы ўсе рызыкі, ішоў да канца — сапраўдны ваяр. Найлепшы з найлепшых, боль невымоўны, няма слоў», — напісаў яго сябра Яраслаў Грышын у фэйсбуку.

Паводле адукацыі Стасевіч быў гісторыкам, скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  Facebook