BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як найменш 24 палітвязні ў лютым выйшлі на волю

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва.

Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»), ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Паводле дадзеных праваабаронцаў, у лютым на волю выйшлі як найменьш 24 чалавекі, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА. У лютым суды Беларусі ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі тры чалавекі ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда – ім прызначылі «хатнюю хімію». Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.