BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаўся завочны разгляд судовай справы Івана Краўцова

Справу ў Менскім гарадскім судзе разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Краўцову інкрымінаваныя:

  • ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці)
  • ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў буйным памеры)
  • ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады)
  • ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Іван — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.

вясна