BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад спецвытворчасць патрапіў Віктар Калаўр са Століна

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 46-гадовага Віктара Калаура (раней ён жыў у Століне Берасцейскай вобласці), вынікае з адпаведнага пераліку на сайце ведамства. Яму інкрымінаваны распальванне <…> варожасці паклёп і абраза прадстаўніка ўлады.

Раней УУС Брэсцкага аблвыканкама аб’явіла Калаура ў вышук за тое, што ён “уцёк ад следства.
15 красавіка 2021 года прэс-служба МУС апублікавала відэазапіс з затрыманым “беспрацоўным жыхаром Століна”, які, як сцвярджалася, размясціў у сацсетцы паведамленні, накіраваныя на “дыскрэдытацыю прадстаўнікоў праваахоўных і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання”.

Мужчына быў названы “чарговым інтэрнэт-падбухторшчыкам да гвалту”, фігурантам крымінальнай справы “за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, рэабілітацыю нацызму”.

Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма, па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і іншае.