Гэта адбылося на пераездзе ў Жодзіне – паміж пунктамі прыпынку «Жодзіна Паўднёвае» і «Барсукі». 14-гадовы хлопец кінуў на рэйкі аўтамабільную покрыўку. У выніку праз раз’яднанне тармазных рукавоў паміж другім і трэцім вагонамі ён спыніўся.
Гэта адбылося 9 сакавіка. Чыгуначнікі звярнуліся ў міліцыю. Там неўзабаве знайшлі і затрымалі падазраванага – вучня восьмага класа. Супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства.