BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень распавёў пра катаванні ў Лунінецкім ІЧУ

Умовы палітычных на асобым рэжыме ў Лунінецкім ІЧУ – катастрафічныя для здароўя, як сведчаць тыя, хто прайшоў праз катаванні ўмовамі ў гэтым ізалятары.

Здымак ілюстрацыйны

Так адзін з палітычных за 46 сутак адсідкі страціў 7 кілаграм вагі, гаворыць былы сядзелец ІЧУ, прозвішча якога мы не называем у мерах бяспекі:

– Я калі патрапіў, мне кажуць: у цябе палітычны статус, ты будзеш утрымлівацца на асаблівым рэжыме. Гэта значыць, што мне не пакладзена ані перадач, ані паліць, ані чытаць, ані матрац, ані пасцельнае, ані шпацыры. Усё, што мне можна – гэта толькі сядзець або хадзіць па камеры. І 2 разы ноччу нас будзяць, паднімаюць. У 1 ночы і 4 гадзіны ночы.

Паводле прайшоўшых праз катавальныя засценкі, днём пад час праверкі выводзяць у наручніках ў калідор да сцяны па стойцы як серыйных злачынцаў. Палітычныя ў Лунінцы праходзяць спачатку праз смярдзючую камеру, пасля праз халодную, у якой выбіта вакно.

Многае ў гэтым кашмары залежыць ад кіраўніка ізалятара.

Беларускае Радыё Рацыя