BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА

Telegram-канал анархісцкага руху «Право на восстание» паведамляе, што палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар. Невядома, колькі сутак ён агулам правёў у штрафным ізалятары. Сёлета адміністрацыя жодзінскай турмы неаднаразова кідала палітвязня туды.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ, дзяржаўнага камітэту экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку палітвязня асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.