Палітзняволенага Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы. Меркавана, яго плануюць перавесці на турэмны рэжым.
Нагадаем, што старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі 6-га жніўня 2021 года асудзілі на 3 месяцы арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. 27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП і абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі». 3-га лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. Тэрмін палітык адбывае ў ПК № 15 у Магілеве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vkurier.by