BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Палітвязняў трэба зрабіць праблемай Лукашэнкі, каб ён шукаў магчымасць іх вызваліць

За апошнія чатыры гады дэмакратычныя сілы «спрабавалі шмат спосабаў» вызвалення палітычных зняволеных, заявіла кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская на брыфінгу ў Вільні, каментуючы часам выказваемыя прапановы абменьваць беларускіх вязняў на “расейскіх шпіёнаў, затрыманых у ЕС”.

“Звярталіся і да Чырвонага Крыжа, і да папы рымскага, і праз палітыкаў і дыпламатаў,” – заявіла яна, “але да гэтага часу не ведаем, чаго хоча рэжым. Для рэжыма палітвязні зараз не праблема. А мы мусім зрабіць, каб гэта было іх праблемай, тады яны будуць самі шукаць магчымасці, каб абмяняць, вызваліць па розных трэках. Каб зрабіць палітвязняў праблемай для Лукашэнкі, патрэбная, канешне, палітычная воля”.

Гэта павінны быць больш рашучыя санкцыі, павінны быць зачыненыя шчыліны, праз якія зараз рэжым Лукашэнкі і [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна ў тым ліку працягваюць гандляваць. Канешне, свет павінен быць больш рашучым. Таму што словы салідарнасці не працуюць, павінны працаваць механізмы, якіх шмат у дэмакратычным свеце, але чамусьці няма палітычнай волі”, – дадала дэмакратычны лідар.