BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі.

Нагадаем, у чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

Пакуль прысуд не ўступіў у сілу, Алега можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец.