Рэпрэсіі ў Беларусі. Па БТ паказалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.
Сюжэт з’явіўся праз дзень пасля таго, як на сесіі Савета па правах чалавека ААН прадставілі даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі пасля выбараў. Днямі таксама Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах жанчын заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы падобны выпадак па справах супраць Беларусі.
Прапагандыстка Анастасія Бенедзясюк прыехала да палітзняволенай у рэчыцкую калонію. На адзенні Паліны заўважная жоўтая бірка, якую даюць усім, хто асуджаны па пратэсных артыкулах. Тэрмін зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк сканчаецца ў кастрычніку гэтага года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа БТ