Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву пачнуць судзіць 11 сакавіка ў закрытым рэжыме.
Былую старшыню незалежнага прафсаюза “Нафтан” затрымалі летась у жніўні. Спачатку была інфармацыя, што яе абвінавачваюць у “закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі”. У выніку судзіць яе будуць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу ў закрытым рэжыме пачне разглядаць Віцебскі абласны суд 11 сакавіка. Суддзя Галіна Бондал.
Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве “Нафтан” 16 гадоў, але была звольнена, бо выказвала сваю пазіцыю. Палітзняволеную і раней шмат затрымлівалі. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні агулам 105 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя