Авіякампанія «Белавія» 26 красавіка адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Міжнародны аэрапорт Махачкала з Менска.
Рэйсы па маршруце Менск — Махачкала — Менск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах.
Вылет з Менска запланаваны ў 13.10, прыбыццё ў Махачкалу — у 16.40. Вылет з Махачкалы — у 17.40, прыбыццё ў Менск — у 21.35. Рэйс будзе ажыццяўляцца на паветраным судне Эмбраер-195 з камфартабельным салонам эканом і бізнес-класа. Час палёту з Менска ў Махачкалу складзе 3 гадзіны 30 хвілін, у зваротным напрамку — 3 гадзіны 45 хвілін.