BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр былы начальнік віцебскай калоніі Старавойтаў

Аляксей Старавойтаў кіраваў калоніяй каля пяці гадоў — да лета 2023 года, а працаваў там з канца 1990-х.

Скрыншот відеа vitbichi.by

Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі №3 палкоўнік унутранай службы Аляксей Старавойтаў, паведамляе MAYDAY. Яму было 47 гадоў (па іншых звестках, у 46). Прычына смерці невядомая.

Старавойтаў кіраваў калоніяй каля пяці гадоў — да лета 2023 года, а працаваў там з канца 1990-х. Менавіта ў гэтай калоніі летась у траўні памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Аднак вядома, што наступнае звальненне Аляксея Старавойтава было ніяк не звязана з інцыдэнтам.

Пра Аляксея Старавойтава вядома, што ён датычны да ціску на палітвязняў. У прыватнасці, прымушаў іх пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.