BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памерла 39-гадовая шматдзетная маці з Бабруйска, якую неаднойчы затрымлівалі пасля выбараў

У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна. Ёй было ўсяго 39 гадоў.

Развітанне з Ірынай пройдзе сёння, 18 красавіка ў 15.00 па адрасе вуліца Пушкіна 110.

У 2021 годзе жанчыну затрымлівалі як мінімум тройчы — ёй прызначалі «суткі» і больш за 10 000 рублёў штрафаў. Пасля аднаго з судоў сям’і Ірыны далі статус сацыяльна-небяспечнай.

Міліцыянты пагражалі дзецям бабруйчанкі, што пасадзяць маці ў турму, а іх забяруць у прытулак.

вясна