BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля арышту не выйшлі на волю гамельчукі Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

Пасля 30-сутачнага арышту на волю не выйшлі два гомельскія актывісты.

22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязня Аляксея Раманава, які мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 23 студзеня падчас масавага хапуна, які прайшоў па ўсёй Беларусі. Спярша Раманава асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Потым яму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту. На волю ён меўся выйсці сёння. Паводле інфармацыі “Свабоды”, Раманава не адпусцілі з гомельскага ІЧУ “ў сувязі з выбарамі”. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Мужчыну вазілі ў шпіталь, а потым вярталі за краты

Таксама пасля 30 сутак арышту не выйшаў на волю былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Пасля 23 студзеня яму двойчы прысуджалі 15 сутак па адміністрацыйных артыкулах. Паводле некаторых звестак, на яго пачалі крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя