BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыгор Кастусёў у вершаваных радках пакінуў своеасаблівы тэстамент

17 красавіка былому старшыні Партыі БНФ споўнілася 67 гадоў. Ужо чацвёрты дзень нараджэння асуджаны на 10 гадоў палітвязень сустракае за кратамі.

У зняволенні, яшчэ ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, Рыгор Кастусёў захварэў на анкалогію. Некалькі разоў яму праводзілі абследаванні, прызначалі лячэнне, але аблягчэння ўмоў утрымання палітык не дачакаўся. З калоніі ў Івацэвічах, дзе адбываў пакаранне Кастусёў, у пачатку гэтага года яго перавялі ў крытую турму Гародні.

У пачатку красавіка сваякам палітвязня стала вядома, што яму зрабілі аперацыю — вывелі катэтар, і адразу пасля аперацыі зноў вярнулі ў камеру. Як стала вядома родным палітвязня, апошнія аналізы ў Кастусёва дрэнныя. У адным з апошнім лістоў ён даслаў верш , прысвечаны сваёй роднай вёсцы Цяхцін у Бялыніцкім раёне. У апошніх радках ён піша, што хоча быць пахаваным пад шэрым каменем з родных мясцін.