BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд пакараў бухгалтарак Дэпартамента аховы МУС

Валянціна Кучынская і Інэса Зыль

У Судзе Драгічынскага раёна за крадзеж у буйным памеры, то-бок за цяжкае крымінальнае злачынства, галоўны бухгалтар Драгічынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Інэса Зыль і яе намесніца – Валянціна Кучынская пакараны мінімальным тэрмінам за такое злачынства 5 гадамі пазбаўлення волі пры адтэрміноўцы на 3 гады, кажа юрыст-праваабаронца Алег Мацкевіч:

– Санкцыя па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Мы бачым, што суд прызначаў мінімальнае пакаранне, да таго ж выкарыстаў магчымасць адтэрміноўкі выканання пакарання пры поўнай кампенсацыі абвінавачаным да сканчэння судовага следства той шкоды, якая нанесена злачынствам. Калі пройдуць гэтыя тры гады, суд мае вызваліць іх.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алег Мацкевіч

Цікава, што ніхто з кіраўнікоў дэпартамента не панёс пакарання, праз іх рукі праходзілі ўсе плацёжкі. Як праходзілі абласныя фінансавыя праверкі пры крадзяжы больш 256 тысяч рублёў?

Суд вельмі акуратна асвечаны мясцовай дзяржаўнай прэсай: ні прозвішчаў, ні месца працы асуджаных.

Паводле Алега Мацкевіча, гэта таксама паблажка для “сваіх” для захавання чысціні мундзіра.

Беларускае Радыё Рацыя