Звальненні ў Беларусі. Суддзя Лепельскага раённага суда Дзмітрый Васюк вызвалены ад пасады за здзяйсненне правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Што за правіннасць, пакуль невядома.
Такая фармулёўка ўтрымліваецца ва ўказе Лукашэнкі аб звальненні і прызначэнні суддзяў.
Як і большасць беларускіх суддзяў, Васюк выносіў палітычныя прысуды. У базах прысудаў указваецца, што ён прысуджаў людзям «хімію» за нібыта абразу прадстаўнікоў улады, а таксама адпраўляў на суткі па палітычных адміністратыўных справах.
Беларускае Радыё Рацыя