BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенкі пачата спецыяльная вытворчасць

Фота: spring96.org

Супраць гарадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна. 54-гадоваму Сяргею інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці. 

Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча таксама распачалі спецвытворчасць — яго таксама збіраюцца судзіць завочна. Яму інкрымінуюць таксама “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. І запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці.

Абодва актывіста цяпер жывуць па-за межамі Беларусі.