
У судзе Быхаўскага раёна 19 красавіка асудзілі палітвязня Арцёма Антонава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Жолудзеў прызначыў Арцёму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Арцёма затрымалі 15 снежня 2023 года па адміністрацыйнай справе. Дома ў сына пісьменніка прайшоў вобшук і вынялі тэхніку.
Нагадаем, Сяргей Антонаў — вядомы пісьменнік, журналіст, аўтар кніг з серыі “Метро 2033”.
Крыніца: t.me/viasna96