BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Баранавічах за пратэсты асудзілі васьмярых чалавек

У судзе Баранавіцкага раёна агучылі прысуды васьмі асобам, якіх абвінавачвалі паводле «народнага» артыкула ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх, за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года.

Адпаведная інфармацыя аб прысудах з’явілася на сайце Вярхоўнага Суда, 

Шасцярых чалавек прысудзілі да двух гадоў калоніі, аднаго чалавека – да года, яшчэ аднаго – да трох гадоў пазбаўлення волі.

Адной з жанчын, прысуджанай да аднаго года калоніі, далі адтэрмінаванне ад адбывання пакарання – да таго моманту, пакуль ейнаму дзіцяці не споўніцца тры гады. Яшчэ дваіх абвінавачаных накіравалі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. 

Як адзначаецца, усе абвінавачаныя на судзе прызналі сваю віну.