BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі 11 новых палітвязняў

У Беларусі яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, вынікае з сумеснай заявы, распаўсюджанай 19 красавіка беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.

Такі статус атрымалі Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Дар’я Хмяльніцкая, Віталь Чопік, Фёдар Шведаў і Артур Роліч. Сямёра з іх асуджаныя паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторым палітвязням таксама інкрымінавалі шэраг іншых артыкулаў, да прыкладу, “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

На дадзены момант праваабарончай супольнасцю Беларусі палітвязнямі прызнаны 1.395 чалавек, але рэпрэсаваных па палітычных матывах у разы больш.

Беларускае Радыё Рацыя